Музыка як сродак патрыятычнага выхавання дзяцей дашкольнага ўзросту

Патрыятычныя пачуцці закладваюцца ў працэсе жыцця і быцця чалавека. Музыка здольная ўздзейнічаць на пачуцці, настрой дзіцяці, здольная пераўтвараць яго маральны і духоўны свет. Сутнасць патрыятычнага выхавання заключаецца ў тым, каб пасеяць і ўзрасціць у душы дзіцяці любоў да роднай хаты, да роднай прыроды, да сям’і, да гісторыі і культуры краіны. Людзі з моманту нараджэння інстынктыўна прывыкаюць да навакольнага асяроддзя, да побыту свайго народа. Таму базай фарміравання патрыятызму з’яўляюцца глыбокія пачуцці любові і прыхільнасці да сваёй культуры, свайго народу.

Вялікія патэнцыйныя магчымасці маральна-патрыятычнага ўздзеяння заключаюцца ў народнай музыцы. Народныя музычныя творы ненадакучліва, у ігравой форме знаёмяць дзяцей са звычаямі і побытам беларускага народа, працай, беражлівым стаўленнем да прыроды, жыццялюбствам, пачуццём гумару. Народная музыка выклікае цікавасць дзяцей, прыносіць ім радасць, стварае добры настрой, здымае пачуццё страху, турботы, трывогі - словам, забяспечвае эмацыйна-псіхалагічны дабрабыт. Багацце і разнастайнасць зместу дзіцячага фальклору дазваляюць выбіраць найбольш яркія яго ўзоры. Інтанацыйныя добрыя якасці песень дазваляюць дзецям выкарыстоўваць як у малодшым узросце, так і старэйшым. Гэтыя песні спрыяюць развіццю першапачатковых пеўчых навыкаў у дзяцей малодшага ўзросту. У старэйшым узросце яны вельмі эфектыўныя ў якасці спявання. Беларускія песні становяцца больш зразумелымі, даступнымі, тое ж датычыцца ігры на дзіцячых музычных інструментах. Народную музыку неабходна ўключаць для развучвання танцавальных рухаў, інсцэніровак, карагодаў, скокаў і г.д.

Музычны фальклор прысутнічае як на музычных занятках і святах, так і ў паўсядзённым жыцці дзяцей. У працы з дзецьмі неабходна дамагацца, каб яны былі не толькі актыўнымі слухачамі і гледачамі, але і актыўнымі выканаўцамі песень, танцаў, карагодаў, музычных гульняў і да т.п., актыўна ўключаліся ў працу па падрыхтоўцы да свят і забаў.

У шэрагу выпадкаў можна выкарыстоўваць узаемасувязь музычнага і выяўленчага мастацтва. Беларуская музыка ўключаецца ў заняткі па выяўленчай дзейнасці, калі дзеці ствараюць дэкаратыўныя кампазіцыі паводле народных промыслаў. Уключэнне вуснага беларускага фальклору: казкі, пацешкі, прыказкі, прымаўкі, загадкі - фармуе ў дзяцей устойлівую цікавасць да беларускай мовы, жаданне авалодаць ім. Такім чынам, далучаючы дзяцей да нацыянальнай спадчыны мы выхоўваем у іх пачуццё патрыятызму, а яно не аддзельна ад выхавання пачуцця нацыянальнага гонару, успрыманне народнага мастацтва становіцца больш яркім і ўсвядомленым.

   З дапамогай аўдыё і відэазапісаў народнай музыкі, казак, гучання народнага аркестра дзецям даюцца паняцці: “беларуская народная музыка”, “аркестр беларускіх народных інструментаў”, “беларускі хор”. На занятках у даступнай форме расказваю дзецям, што песні, казкі, прымаўкі людзі пачалі складаць вельмі даўно, але не ўмелі іх запісваць, і так яны перадаваліся з пакалення ў пакаленне. Хто іх напісаў - невядома. Гавораць, народ склаў гэтыя песні, казкі. Таму іх называюць народнымі.

Беларускія творы музычнай і вуснай творчасці, якія выкарыстоўваюцца ў рабоце з выхаванцамі, простыя, меладычныя, вобразныя, таму дзеці іх хутка засвойваюць.

З дапамогай песень, папевак дзіця назапашвае неабходную інфармацыю для паспяховага авалодання роднай прамовай у будучыні., “Чы-чы-чы-чы, сарока”, “Козанька” (бел. нар. песні); “Жабка” (муз. В. Юркевіч, сл. Д. Бічэль); “Перапёлачка” (бел. нар. мел),  “Зайграй мне, дударочку” (бел. нар. песні) - і яшчэ доўгі ланцужок карагодаў і карагодных песень.

З народнай творчасці: калыханкі, ігравыя, карагодныя, жартоўныя песні і танцы. Яны простыя, выразныя, разнастайныя - ласкавыя і напеўныя, вясёлыя і бадзёрыя, спакойныя і рухомыя.

  Народныя мелодыі гучаць і ў працэсе выканання музычна-рытмічных практыкаванняў. Гэта добра ўсім вядомыя беларускія народныя мелодыі: “Лявонiха”, “Бульба”, “Мiкiта”, “Ладушкi”, “Пасеялi дзеўкi лён” i г.д. З задавальненнем дзеці  гуляюць у беларускія народныя гульні “Ау-у-у”, “Зайка шэранькi”, “Вожык i мышы”, “Адгадай, чый галасок”, “Гарлачык”, “Бліны” і інш.

З году ў год мы праводзім у дашкольным цэнтры беларускія каляндарныя святы. Гэта ўнікальная магчымасць для дзяцей штогод апускацца ў свет адных і тых жа беларускіх народных песень, танцаў, абрадаў: “Дажынкі”, “Восеньскі кірмаш”, “Калядкі”, “Гуканне вясны”, “Беларускія вячоркі”, “Купалле”. Дзеці выконваюць беларускія карагоды, песні, танцы, гульні. Усё гэта садзейнічае фарміраванню ўнутранай гатоўнасці да ўспрымання нашых вытокаў, беларускай народнай культуры, выклікае ў дзяцей станоўчыя эмоцыі, умацоўвае светлае, жыццярадаснае ўспрыманне жыцця, дапамагае зразумець, што добра і даступна, што прыгожа і што непрыгожа. Любоў да Радзімы пачынаецца з любові да маці. Таму важнай задачай маральна-патрыятычнага выхавання з’яўляецца выхаванне і павага да бацькоў, бабуляў і дзядуляў.

Святы: Дзень маці, Дзень абаронцы Айчыны, Дзень Працы, Дзень Перамогі, Дзень Сцяга і Герба, Дзень Незалежнасці. Дзеці выконваюць песні, танцы, чытаюць вершы, непасрэдна пранікаюцца тэмай Радзімы і ўсімі паняццямі, аддаючы даніну павагі героям, якія падарылі нам шчаслівае мірнае  жыццё.

Любоў да Радзімы, роднага краю, прыгажосці беларускай прыроды, беларускай мовы фарміруецца ў дзяцей праз слуханне і развучванне песні беларускіх аўтараў: “Радзіма – мая дарагая” (муз. В. Алоўнікава, сл. А. Бачылы); ); “Песня пра Мінск” (муз. І. Лучанка, сл. П. Панчанка, “Кружавы восеньскія” Я. Жабко і інш.

  Музыка з’яўляецца найважнейшым этапам маральна-патрыятычнага выхавання дзяцей. Дзіця набывае большы, у параўнанні з іншымі відамі дзейнасці, аб'ём уражанняў, бо музычнае ўспрыманне (музычнае мысленне, здольнасць параўноўваць рэальныя выявы навакольнага з мастацкімі выявамі) надоўга застаецца ў памяці дзіцяці.

Атмасфера радаснай сустрэчы з музыкай садзейнічае фарміраванню свядомасці грамадзяніна і патрыёта.

Музычны кіраўнік  Ромуальда Францаўна Курута

поделиться в: