Адаптацыя

Рэкамендацыі педагога бацькам, дзеці якіх пойдуць ва ўстанову дашкольнай адукацыі

Хутка Вашаму дзіцяці трэба будзе пачаць новае жыццё

Наведайце ўстанову дашкольнай адукацыі і пазнаёмцеся з рэжымам дня.

  • Ўкладвайце дзіцяці спаць у адзін і тое ж час.

* Вучыце дзіцяці прыбіраць за сабой цацкі, адзенне.

* Фармуйце ў дзяцей навыкі самаабслугоўвання і асабістай гігіены.

* Усталюйце выразныя патрабаванні да дзіцяці і будзьце паслядоўныя ў іх прад'яўленні.

* Будзьце цярплівыя.

* Паспрабуйце стварыць у сям'і спакойную, сяброўскую атмасферу.

* Заахвочвайце гульні з іншымі дзецьмі, пашырайце круг зносін з дарослымі.

* Заўсёды слухайце, што кажа ваш малы.

* Гаварыце з малым кароткімі фразамі, павольна. Давайце простыя і зразумелыя тлумачэнні.

* Пытайцеся ў дзіцяці: "Што ты робіш?»

* Кожны дзень чытайце дзіцяці.

* Займайцеся сумеснай творчай дзейнасцю: Гуляйце, малюйце, ляпіце, складайце.

* Заахвочвайце цікаўнасць.

* Заахвочвайце поспех дзіцяці.

* Не скупіцеся на хвалу.

  • Першае наведванне дзіцячага сада пераўтварыце ў свята для дзіцяці.

Радуйцеся вашаму дзіцяці!

Памятайце, што ваш малы-гэта ваша шчасце!

поделиться в: