Годовые задачи

АСНОЎНЫЯ НАПРАМКІ ДЗЕЙНАСЦІ 

па арганізацыі адукацыйнага працэсу ва ўстанове адукацыі, рэалізуючай вучэбную праграму дашкольнай адукацыі

ў 2024/2025 навучальным годзе:

Мэтай дашкольнай адукацыі з’яўляецца рознабаковае развіццё асобы выхаванца ранняга і дашкольнага ўзросту ў адпаведнасці з яго ўзроставымі і індывідуальнымі магчымасцямі, здольнасцямі і патрэбамі, фарміраванне ў яго маральных нормаў, кампетэнцый, неабходных для набыцця сацыяльнага вопыту, падрыхтоўкі да працягу адукацыі.

Асноўныя тэндэнцыі развіцця сістэмы дашкольнай адукацыі Рэспублікі Беларусь:

арыентацыя на асобу выхаванца ў мэтах найбольш поўнага раскрыцця яго здольнасцей, магчымасцей і задавальнення адукацыйных патрэб;

кампетэнтнасны падыход у адукацыі (дапамога выхаванцам у набыцці кампетэнцый, неабходных для атрымання сацыяльнага вопыту, падрыхтоўкі да працягу адукацыі);

аб’яднанне навучання і выхавання на аснове духоўна-маральных і сацыякультурных каштоўнасцей, гістарычных, нацыянальна-культурных традыцый і прынятых у грамадстве правілаў і нормаў паводзін;

рэалізацыя прынцыпу інклюзіі ў адукацыі.

 

Гадавыя задачы ўстановы на 2024/2025 навучальны год:

1. Развіваць  у  дзяцей дашкольнага ўзросту (у тым ліку і дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця) элементарныя матэматычныя ўяўленні і звязаныя з імі лагічныя аперацыі праз выкарыстанне эфектыўных метадаў і прыёмаў арганізацыі адукацыйнага працэсу.

2. Фарміраваць сацыяльны вопыт, асобасныя якасці ў дзяцей дашкольнага ўзросту (у тым ліку і дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця)  сродкамі працоўнага выхавання ў працэсе сумеснага ўзаемадзеяння ўсіх удзельнікаў адукацыйнага працэсу.

 

поделиться в: